Абрам Ільіч Жораў
Абрам Ільіч Жораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1943 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Член у |
Абрам Ільіч Жораў (1907, г. Магілёў — 1943) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і шорніка і краўчыхі. У сям’і было чацвёра сыноў[1]. Скончыў у 1929 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Служыў у лётнай вайсковай часці ў Гатчыне. Пасля некалькі гадоў жыл у Ленінградзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.
У час Вялікай Айчыннай вайны згінуў без весткі ў баях ва Украіне[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С. Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам» (усе 1930-я гг.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М. Ю. Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Менску (1932—1934), беларускага павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Пасля вайны работа «Альпініст» знаходзілася каля кінатэатра «Піянер» у Мінску[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1935 годзе ажаніўся з Фаінай Плоткінай, меў дачку Святлану[2].
Зноскі
- ↑ Могилевчане и могилевская жизнь в воспоминаниях(недаступная спасылка)
- ↑ а б в РУБИНЫ ОТ КНЯЖНЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жораў Абрам Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).